Грыша Гарбуз: Гісторыя малой Радзімы вартая вывучэння
Адным з 99 удзельнікаў XLII Гістарчынай алімпіяды быў Грыша Гарбуз з Сакольскага ліцэя. Ён заняў пятае месца – гэта лепшы вынік сярод усіх ліцэістаў з Падляшша. Гістарычная алімпіяда складалася з трох частак, за іх ліцэіст атрымаў пяцёркі.
У выпадку Грышы Гарбуза любоў да гісторыі нарадзілася з даследавання мінулага свайго рэгіёну:
– У школе мы вывучаем гісторыю дзяржавы і сусветную гісторыю. Але ніхто не выкладае нам гісторыю нашай малой Бацькаўшчыны. А яна таксама вельмі цікавая.
Алімпіяда з’яўляецца адным з самых складаных конкурсаў, якія праходзяць у сярэдняй школе. Пра яе прэстыж сведчыць той факт, што пераможцаў для навучання запрашаюць самыя лепшыя ўніверсітэты краіны.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара