Гульня «Jack Quiz» сабрала эмігрантаў Варшавы
Інтэлектуальная гульня «Jack Quiz» выклікала ажыятаж сярод эміграцыйных колаў Варшавы. Больш за 60 чалавек забаўляліся ў нефармальнай абстаноўцы. Гаворыць арганізатар «Jack Quiz-у» ў Варшаве, беларускі студэнт, які вучыцца ў Польшчы, Аляксандр Лапко:
– Асаблівасць «Jack Quiz-у» у тым, што гэта не проста паб-квіз, як многія іншыя, а больш інтэлектуальны. Ён пасярэдзіне паміж «Што? Дзе? Калі?» і паб-квізам. Для многіх «Jack Quiz» больш прыемны, больш прывабны для гульні, чым «Што? Дзе? Калі?».
Чарговая гульня мае адбыцца 8 жніўня ў варшаўскай кавярні Blue Cactus.
[Not a valid template]
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара