Гурт „Левада” з Санкт-Пецярбургу выступіць у Плёсках і Ягуштове
Дзве культурныя вечарыны ад Музея малой Бацькаўшчыны пройдуць сёння, 8 лістапада, у падляшскіх вёсках Плёскі ды Ягуштова. На вечарынах выступіць фальклорны калектыў з Санкт-Пецярбургу “Левада”.
“Шчыра запрашаем усіх!” – кажа арганізатар Дарафей Фіёнік:
– Будуць вячоркі з удзелам калектыву „Левада” з Санкт-Пецярбургу, які прыязджае на фестываль царкоўнай песні ў Сямятычы і з гэтай нагоды яны выступяць у нас.
Апрача канцэрту, пройдзе даклад пра гісторыю мясцовасцяў ды пакажуць стужку Юрыя Каліны “Сейбіт”. Пачатак ў 15 гадзін у Плёсках ды ў 18 гадзін у Ягуштове. Уваход бясплатны.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vk.com
