Гурт “Ostrov” прэзентуе ў Беластоку першы альбом
Гурт «Ostrov» выступіць у Беластоку з канцэртам, які запрэзентуе першы альбом калектыву пад назвай «Insulo».
Розныя музыкі, якія гралі дагэтуль у розных гуртах, знайшлі менавіта сваё гучанне, аб’яднаўшыся пад кіраўніцтвам лідара-вакаліста Андрэя Паплаўскага у 2014 годзе.
Энергія, драйв і добрая музыка ўжо ў гэтую нядзелю, 23 кастрычніка у клубе «Zmiana Klimatu».
Кажа Андрэй Паплаўскі:
— Будзе адна ці дзве неспадзяванкі. Гэты канцэрт будзе іншым. Мы хочам прадставіць гэты альбом найлепш, як толькі можам. Таму канцэрт не будзе звычайным, як кожны іншы, гэты канцэрт будзе надзвычайны. Дагэтуль мы лічылі, што наш гурт не існуе, бо не маем свайго альбому. Мы ведаем, што людзі таксама чакаюць.
Песні гурту «Ostrov» на польскай і беларускай мовах. Музычны стыль можна акрэсліць як хард-рок з элементамі металу і панка. Канцэрт пачнецца 23 кастрычніка, а 18 гадзіне па адрасе Варшаўская 6, клуб «Zmiana Klimatu».
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя