Гурт “Разбітае сэрца пацана” выступіць у Варшаве ў пятніцу, 16-га снежня
Для калектыву гэта будзе першы канцэрт у Польшчы за год.

“Таксама імпрэза будзе ўтрымліваць і святочную нагоду”, — распавядае ўдзельнік бэнду Дзяніс Тарасенка:
– Канцэрт 16 снежня ў Варшаве – цудоўная нагода адзначыць Дзень народзінаў нашага барабаншчыка Аляксандра Кавалёва. Быць на сцэне ў Дзень народзінаў для творцы, для музыкі – гэта вялікая радасць. Я заўсёды радуюся, калі ў мяне так атрымліваецца, і я спадзяюся, што гэтую радасць мы зможам падараваць нашаму імянінніку.
Канцэрт гурта “Разбітае сэрца пацана” адбудзецца ў Варшаве ў клубе “Proxima” 16-га снежня. А праз дзень, 18-га снежня, музыкаў чакае выступ у Гданьску.
Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр канцэртаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
