Гурт “Разбітае Сэрца Пацана” зладзіць у Варшаве вялікі электрычны канцэрт



Сёння гурт “Разбітае Сэрца Пацана” зладзіць у Варшаве вялікі электрычны канцэрт. У праграме – як новыя, так і вядомыя песні.

Распавядае ўдзельнік калектыву “РСП” Павел Гарадніцкі:

-Гэтым канцэртам “РСП” урываецца ў лета. Гэта будзе вялікі канцэрт, не акустычны, а электрычны. Бо мы лічым, калі ў памяшканні, дзе праходзіць канцэрт, ёсць разеткі, грэх іх не выкарыстаць. На ім будзе прэзентавана частка новай праграмы і, безумоўна, старыя хіты.


Канцэрт гурта “Разбітае Сэрца Пацана” адбудзецца сёння, у пятніцу, 2-га чэрвеня, у клубе “Адэса”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя