Гурт «Znich» выступіў у Беларускім Доме ў Варшаве
Выступ вядомага ў Беларусі музычнага метал-гурта «Znich» зачараваў прысутных на выставе «Рускай Бібліі Францішка Скарыны – 500» у Беларускім Доме ў Варшаве. Беларускую музычную культуру на еўрапейскім узроўні слухалі не толькі аматары гурту, але і дыпламатычныя работнікі.
Спалучэнне народных песень з металам робіць чароўным гучанне цяжкай музыкі для ўсіх. Гаворыць кіраўнік гурта Алесь Таболіч:
-Упершыню мы такое зрабілі яшчэ на пачатку 2000-х – гэта першыя спробы з аўтэнтыкай спалучыць метал. І, можна сказаць, мы піянеры ў гэтым плане.
Аматары гурта як палякі, так і беларусы былі вельмі задаволены выступам. Новы склад гурта іх не расчараваў, кажуць госці канцэрта:
–Уражанне з канцэрту «Znich» заўсёды добрае.
-«Znich» – выдатны гурт, адзін з лепшых у Беларусі, які ўжо існуе даўно-даўно. Ён не адыходзіць ад свайго стрыжня, цікавасці да этнічнага, народнага.
-Гэта вельмі экстраардынарны івэнт для мяне.
Па словах Алеся Таболіча, нягледзячы на новы склад гурта, у іх запланаваны 9 канцэртаў. Змогуць паслухаць выступы гурта літоўцы, латышы і палякі ў Любліне, дзе «Znich» выступіць разам з гуртам «Glosterkeller».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя