Гурткі „Актыўным Быць Файна!” працягваюць дзейнічаць у Вільні



Беларуска-шведскія гурткі „Актыўным Быць Файна!” працягваюць дзейнічаць у Вільні.

Пераважна іх наведваюць беларусы ды ўкраінцы, якія не так даўно пераехалі ў Літву, – распавяла адная з арганізатараў Юлія Чэрнякова:

На сённяшні момант у нас найбольш прыярытэтны гурток «Час акварэлі», бо ў ім вельмі шмат творчых заняткаў, і людзям гэта вельмі падабаецца, вельмі патрэбна, каб зняць стрэс, які назапашваецца. Таксама гурток «Сэкс-адукацыя», відаць, тут выяўляюцца тыя забароны, якія існавалі ў Беларусі і іншых краінах, і размовы на пікантныя тэмы зараз у людзей запатрабаваныя.

Юлія Чэрнякова дадала, што далучыцца да дзейнасці АБФ можна на любым з мерапрыемстваў. А больш дакладная афіша заўсёды змяшчаецца ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя