Halfway Festival 2019



Фестываль Halfway пройдзе у гэтыя выходныя у амфітэатры Падляшскай оперы і філармоніі. Яго сумесна ствараюць гледачы і мастакі. Лозунг мерапрыемства „блізка да людзей, блізка да музыкі”.

Кажа Ілона Карпюк з Падляшскай оперы і філармоніі:

– Ідэя фестывалю не мяняецца з самага пачатку. Гэта ў першую чаргу сустрэча слухачоў з музыкай ва ўнікальнай атмасферы, у такім месцы, якое створана для гэтага. Месца цудоўнае з пункту гледжання акустыкі, якая спрыяе больш інтымнай атмасферы. Кожны артыст, які прыязджае, здзіўлянцца ад акустыкі, ад гучання, ад людзей, ад цеплыні, якая плыве з боку публікі. Гэта ўсё ўплывае на агульную атмасферу фестывалю і на тое, што для нас самае важна – ідэя сустракаць людзей і музыку ў найбольш камфортным месцы.

У гэтым годзе сярод 13-ці музыкаў з ўсяго свету, можна будзе пачуць канцэрт беларускай спявачкі Паліны. Фестываль пачнецца у гэтую пятніцу і будзе доўжыцца да нядзелі.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя