Human Rights Watch заклікала прадаставіць беларусам у выгнанні дакументы-альтэрнатывы пашпартам
15 гадоў таму
Вядомая праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch выступіла з заявай з нагоды забароны на падаўжэнне пашпартоў і здзяйсненне іншых працэдур з-за мяжы, паведамляе „Вясна”.
Нагадаем, у Беларусі выйшаў указ, які пазбаўляе грамадзян краіны магчымасці атрымліваць або падаўжаць свае пашпарты або афармляць іншыя неабходныя дакументы ў беларускіх консульствах за мяжой.
«Гэта можа пакінуць тысячы беларусаў у выгнанні без доступу да сапраўдных дакументаў, якія сведчаць асобу, пакуль яны знаходзяцца за мяжой або падвергнуцца рызыцы палітычна матываванага судовага пераследу, калі ім давядзецца вярнуцца ў Беларусь для афармлення сваіх дакументаў».
Заява цалкам https://spring96.org/be/news/112719