Humanities / Art / Theater / – бясплатныя анлайн-курсы па сацыяльнай экалогіі, біятэхналогіях і постгуманізму
Усе ахвочыя запрашаюцца на бясплатныя курсы адукацыйнай праграмы Humanities / Art / Theater, якая складаецца з масавых адкрытых анлайн-курсаў па гендэрных даследаваннях і сацыяльнай экалогіі.
Падрабязней пра ўласны курс і агульную задумаў курсаў распавяла біёлаг Ганна Селязнёва:
– Даследаванне постгуманізму, сацыяльнай экалогіі, біяэтыкі або даследаванне тэхналогій – гэта свайго роду оптыка, з дапамогай якой можна падумаць пра сусвет з другой перспектывы. Так ці інакш усе яны шукаюць адказ на пытанне: што значыць быць чалавекам у сучасным свеце? Кожны з нас сустракаецца з такімі выклікамі, і мы павіны неяк на іх адказваць. З якой мэтай мы развіваем тэхналогіі, як яны выконваюць нашыя пажаданні, колькі тэхналогій могуць забяспечаць кантроль над нашым жыццём і целам?
Прапанаваныя курсы дапамогуць разабрацца ў пытаннях біятэхналогій, біяэтыкі, постгуманізму, жаночага экаактывізму, узаемасувязі змены клімату і гендэрнай няроўнасці і інш.
Больш падрабязна тут.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя