І Міжнародны фестываль казкатэрапіі
“ З маёй казкі” – гэта лозунг І Міжнароднага фестывалю казкатэрапіі, які днямі ладзіў гайнаўскі Фонд “Яны гэта мы” супольна з люблінскім фондам “ Тэррас Сэнёраз”. Падчас двухдзённых анлайн-сустрэч псіхолагі, арт-тэрапеўты, педагогі, настаўнікі ды ўсе зацікаўленыя асобы абменьваліся думкамі, досьведам у гэтай галіне тэрапіі.
Кажа суарганізатарка Фестывалю, старшыня Фонду “ Яны гэта мы” – Наталля Герасімюк:
– Казкатэрапія – гэта форма працы з людзьмі – з дарослымі і малымі. Форма працы, якая дае вынікі. І якой займаюцца не толькі дзве – тры асобы ў кожнай краіне. Ёсць цэлыя школы казкатэрапіі і вядучыя ўніверсітэты, якія ёй займаюцца. І гэта вельмі-вельмі сур’ёзная тэхніка і сур’ёзны метад працы з людзьмі.
У І Міжнародным фестывалі казкатэрапіі ўдзельнічалі адмыслоўцы з Польшчы, Беларусі, Украіны, Чэхіі ды Расеі. Ужо ўлетку мястэчкі Падляшша наведае Міжнародны фестываль казак, які ўжо некалькіх гадоў ладзіць Фонд “ Яны гэта мы”.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя