І зноў нелегальныя цыгарэты
9,5 тысяч пачак цыгарэт спрабаваў правезці ў Польшчу 43-гадовы кіроўца беларускага грузавіка. Тытунёвую кантрабанду выявілі польскія мытнікі на польска-беларускім памежным пераходзе ў Кузніцы.
У ходзе дагляду грузавіка, які, на першы погляд, здаваўся пустым, аказалася, што ў пераробленай падлозе схаваны беларускія цыгарэты. Прыблізны рынкавы кошт тытунёвай кантрабанды складае больш за 120 тысяч злотых.
Пачата крымінальная справа. Беларусу пагражае вялікі штраф.
Паводле podlaskie.kas.gov.pl