Іаана Эрбель пра вырашэнне міграцыйнага крызісу Польшчы



У беластоцкай галерэі „Арсенал” прайшла лекцыя пад назвай „Як схіліцца ў будучыню і не страціць раўнавагу. Пра патэнцыял стварэння прататыпаў у часы нявызначанасці”, на якой абмеркавалі шляхі вырашэння кліматычных і міграцыйных праблем на Падляшшы.

За адмову ад бар’ера паміж Беларуссю і Польшчай выказалася вядоўца вечара Іаана Эрбель:

– Я думаю, што Польшча мела добрую, адкрытую міграцыйную палітыку, каб мы перадусім займаліся ратаваннем жыцця. Цяпер на міграцыйнай тэме расце папулізм. Мы не знаходзімся ад гэтага ў большай бяспецы, міграцыя ад гэтага не змяншаецца. Губляюць найслабейшыя – асобы, якія шукаюць бяспечнага жыцця. Шмат блізкіх мне людзей выязджала на Захад, каб знайсці лепшую працу. Шмат гадоў таму ўцякалі ад камунізму. Мы павінны ўключыць у нас найлепшае – нашую гасціннасць, якую мы паказалі пасля пачатку вайны ва Украіне.

Лекцыя пра шляхі вырашэння кліматычных і міграцыйных праблем на Падляшшы адбылася ў межах праекта „Лабараторыя даследаванняў шчасця – Ацэнка жыцця пасля камфорту”. На ёй прысутнічалі архітэктары – студэнты беластоцкай Палітэхнікі і навучэнцы Дзяржаўнага Ліцэя выяўленчага мастацтва ў Супрасля, гарадскія актывісты.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-10-12_volha_siamashka_zapora_erbel_foty-5-1024x771.jpg

Беларускае Радыё Рацыя