„Ідэі, скіраваныя на Усход”
“Ідэі, скіраваныя на Усход” – такім будзе дэвіз сёлетняга „Усходняга эканамічнага кангрэсу”. Чацвёрты раз у Беластоку збяруцца эканамісты, прадпрымальнікі, супрацоўнікі памежных службаў, эксперты з розных галінаў, а таксама прадстаўнікі органаў улады з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы ды шэрагу іншых краін.
Як кажа маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі, у межах Кангрэсу ідзе шчыльная супраца з бліжэйшымі суседзямі, у тым ліку з Беларуссю:
– Традыцыйна да ўдзелу ў эканамічным кангрэсе запросім партнёраў з Беларусі, у прыватнасці, з Гарадзеншчыны. У межах нашай супрацы створаны вельмі добрыя кантакты паміж прадпрымальнікамі з Беларусі і Падляшша.
„Усходні эканамічны кангрэс” пройдзе ў Беластоку 27-28 верасня. Сярод яго галоўных тэмаў – інвестыцыі, экспарт, трансгранічнае супрацоўніцтва, прыцягненне еўрапейскіх сродкаў, турыстыка і так далей. У мінулым годзе ўдзельнікамі кангрэсу сталі 1 300 чалавек з розных краін.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя