Ігар Дзьячкоў: “Басовішча” павінна жыць
ХХХ юбілейнае “Басовішча” адбудзецца 19-20 ліпеня 2019 году, і сярод гарадзенцаў ёсць асобы, якіх можна назваць “старажыламі” гэтага фэсту.
Адзін з такіх старажылаў, грамадскі актывіст Ігар Дзьячкоў, узгадвае фэсты 20-ці гадовай даўніны.
– Адзін час не было як паслухаць у Гародні «Краму», NRM, Neuro Dubel, «Палац». А на «Басах» гэта можна было зрабіць. Каб паслухаць штосьці беларускае, трэба было ехаць на «Басы».
РР: Ездзілі шмат гадоў. Што змянілася за гэты час?
– Гурты змяніліся. Шмат з’явілася новых. Nizkiz і іншыя.
Ігар Дзьячкоў канстатуе, што фэсту патрэбная “перазагрузка” і ён абавязкова паедзе на „Басовішча-2019”.
– Збіраюся. Зараз падаў усе дакументы на візу. Аддаў пашпарт і буду чакаць.
РР: Кажуць, што сёлета будзе апошняе «Басовішча». На вашу думку, павінен застацца гэты фестываль?
– Канешне, павінен быць. Штосьці такое беларускае сваё. Не ведаю, паглядзім. Мажа патрэбная перазагрузка. Можа праз год-два адродзіцца. З’явяцца новыя думкі, ідэі. Усё залежыць ад грошай. Колькі іх маеш, так і правядзеш.
На юбілейны ХХХ фэст “Басовішча” ў якасці выступоўцаў паедуць Лявон Вольскі, гарадзенскія “Дзецюкі” і шмат іншых гуртоў не толькі з Беларусі, а таксама з Падляшша.
Беларускае Радыё Рацыя