Ігар Лукашук: Дзень Волі ў Гайнаўцы – школьнае свята, але і напамін пра незалежнасць Беларусі
У Гайнаўскім беларускім ліцэі супольна з Аб’яднаннем на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” з Беластоку, адбылося Святочнае мерапрыемства да Дня Волі Беларусі.
Пра значэнне свята кажа дырэктар ліцэя Ігар Лукашук:
– Для мяне асабіста гэта свята – напамін пра тое, што больш за 100 гадоў таму нашыя продкі абвясцілі незалежнасць Беларусі. Для школы, ці для вучняў, ці для школьнага асяроддзя – гэта такое вясёлае свята, таму што зноў Дзень Волі – абвяшчэнне незалежнасці. І вось у такой канцэпцыі мы гэтае свята святкуем.
Гайнаўскі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ўваходзіць у дваццатку лепшых ліцэяў Падляшскага ваяводства. Інтэр’ер ліцэя аздоблены фактычна забароненымі рэжымам ў Беларусі гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белымі сцягамі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя