Ігар Лукашук: Мы мусім паказаць сапраўдную колькасць беларусаў у Польшчы



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Пра важнасць пазначэння сябе беларусамі падчас перапісу выказаўся дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук:

– Перапіс насельніцтва мае паказаць свядомасць сярод меншасцяў. Адказваючы на пытанні, мы гаворым пра сваю нацыянальнасць. Тут вырашаецца ці пакажам мы, беларусы, колькі нас тут на самой справе падчас перапісу, ці не. Ці гэтая афіцыйная колькасць будзе нашмат меншая, чым у сапраўднасці.

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя