II Фестываль казак у Гайнаўцы
Казачныя спектаклі, і ў выкананні акцёраў і лялечныя, казачныя гульні, чытанне казак і шмат іншых цікавостак, тэмай якіх была казка – ўсё гэта ў гарадскім паку ў Гайнаўцы. Тут прайшоў Фестываль казак, галоўным арганізатарам якога з’яўляецца фонд «Яны гэта Мы».
Кажа старшыня фонду Наталля Герасімюк:
— У мінулым годзе мы гэта планавалі, што фестываль казак гэта нешта такое, што кожны прыходзіць і гуляе як хоча ў казку. А аказваецца, што для іх гэтыя нашы прапановы, тое, што мы прыгатавалі, яны вельмі запатрабаваныя і вельмі трапныя.
Наведвальнікі маглі таксама прыняць ўдзел у мастацкіх майстар-класах. Арганізатары ўжо плануюць трэцюю эдыцыю мерапрыемства, якое можа пашырыцца на іншыя гарады.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя