ІІІ міжнародны велапрабег Польшча-Беларусь
На беларуска-польскім памежжы праходзіць ІІІ міжнародны велапрабег Польшча-Беларусь.
Мерапрыемства адбываецца ў межах фестывалю “Без матораў”, арганізатарамі якога з беларускага боку выступіла інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За вела Берасце”, а з польскага “Таварыства ў падтрымку развіцця мясцовасці Лабачоў Вялікіх і ваколіц”.
Падрабязней кажа прадстаўнік суарганізатараў мінулагодніх велапрабегаў Лукаш Пагажэльскі:
– Мы ўжо некалькі гадоў ладзім велапрабегі. Прыязджаем у Берасце, а потым разам з беларусамі едзем у Тэрэспаль. Усяго едзе каля 100-150 асобаў. Цяпер акрамя Дому культуры „Таварыства ў падтрымку развіцця Лабачова Вялікага” пачало праводзіць велапрабегі да Берасця, перадусім з камапніяй “За вела Берасце”. Гэта насамрэч выглядае вельмі відовішчна, калі мяжу перакрочвае больш за 100 веласіпедыстаў.
Першы дзень велапрабегу адбыўся ў суботу 18 траўня, на тэрыторыі Берасця дзе ўдзельнікі наведалі выбітныя мясціны гораду. Фінальная ж частка, пройдзе ў нядзелю 19 траўня ў польскіх Тэрэспалі, Кабылянах і Малашэвічах. У сёлетнім прабегу прынялі ўдзел каля 180 асобаў.
Беларускае Радыё Рацыя