ІКEА на Бельшчыне створыць уласную даследчыцкую лабораторыю



У гміне Орля, што на Бельшчыне, будзе пабудаванае адно з найбольш сучасных даследчыцкіх лабораторый у свеце мебельнай фірмы ІКEА. Як распавёў войт гміны Орля Пятро Сэльвэсюк, у лабораторыі будуць вясціся даследванні новых прадуктаў і тэхналогіяў.

– У нашай гміне паўстане лабараторыя, якая будзе працаваць над новымі тэхналогіямі, новымі прадуктамі і над пошукам новых патэнцыйных матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для вырабу прадукцыі. Тое, што ведаем на сённяшні дзень, гэта будзе будынак памерам 100 на 30 метраў. Машыны, якія будуць усталяваны ў тым будынку, зроблены на спецыяльную замову, гэта ўнікальныя машыны.

Даследчыцкая лабараторыя будзе расмешчана ў адным з будынкаў мебельнай фабрыкі ІКEА ў Кошках, што ў гміне Орля на Бельшчыне. Будаўніцтва лабораторыі пачнецца ўжо напрыканцы лістапада. Улады гміны лічаць, што дзякуючы гэтай інвестыцыі, дакладней новым падаткам, звязаным з гэтай інвестыцыяй, папоўніцца гмінны бюджэт.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя