„Ікона – паміж тым, што мінае, і тым, што вечнае”



„Ікона – паміж тым, што мінае, і тым, што вечнае” – такую назву мае праект, які ладзіцца гміннай бібліятэкай у Дубічах Царкоўных на Гайнаўшчыне. Мэта праекту актывізаваць вяскоўцаў. 

У межах праекты ладзіцца серыя майстар-класаў звязаных з тэмай іконы, кажа яго ініцыятарка, дырэктар гміннай бібліятэкі ў Дубічах Царкоўных – Міраслава Семянюк-Мораўская:

– „Ікона – паміж тым, што мінае, і тым, што вечнае” – гэта такі цыкл мастацкіх сустрэч звязаных з дэкарацыяй кутка, дзе змяшчаецца ікона. Апошнім і найважнейшым будзе іконаграфічны майстар-клас, які пачнем у верасні. Будзем сустракацца на працягу пяці дзён.

У межах праекту ўжо ладзіліся майстар-класы па выцінанцы і па вырабу саламяных павукоў. 22-га ліпеня, а 17-тай гадзіне ў вясковым клубе ў Тафілаўцах, што на Гайнаўшчыне, адбудуцца заняткі па вышыванню ручнікоў, якія ўпрыгожваюць куток з іконай.

Беларускае Радыё Рацыя