Ілля Фаляжынскі прэзентаваў у Варшаве дэбютны альбом
“Схавацца ў тумане”. У Варшаве прагучаў дэбютны альбом Іллі Фаляжынскага. Малады выканаўца з Беларусі з гітарай у руках прадставіў лірычныя песні. Менавіта гэты альбом стаў намінантам на “Адкрыццё году” па версіі партала tuzin.fm.
Ілля Фаляжынскі ўжо прымаў удзел ў фестывалі „Бардаўская восень-2015” у Бельску Падляшскім у Польшчы, а ў пачатку гэтага ж года „выбухнуў” з песняй „Зялёная гарбата”.
Матэрыял з канцэрту ў Беларускім Доме ў Варшаве слухайце ў далучаным гукавым файле:
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара
