Ілона Карпюк: Падзея важная і патрэбная для абуджэння



Фестываль Абуджаных „Тutaka” пройдзе пад Беластокам 6-7 жніўня. Арганізатары прымеркавалі яго да першых угодкаў паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Пляцоўкай стане тое самае месца, дзе цягам 30 год адбываўся фестываль «Басовішча», – урочышча Барык.

Пра пераемнасць двух фэстаў разважае адна з колішніх арганізатарак «Басоў», спявачка Ілона Карпюк.

– Гісторыя „Басовішча” нейкім чынам завяршылася. Ладзячы новую падзею нават у тым самы месцы, а гэтае месца вельмі адэкватнае і ў плане сітуацыі ў пачатку 90-х гадоў для беларускай меншасці. Але таксама і зараз, пераязджаючы з беларускай мяжы, побач праз Валілы, гэта натуральна, што сустракаемся з нашымі сябрамі-беларусамі па дарозе. Нават калі атрымаецца абудзіцца нашай супольнасці для таго, каб правесці фестываль, гэта будзе першы крок да абуджэння. Новая падзея, нават калі яна не будзе „Басовішчам”, а яна і не мусіць быць „Басовішчам”, – важная і патрэбная.

Фестываль Абуджаных „Тutaka” пройдзе пад патранажам Офіса Святланы Ціханоўскай. Па дамове з Беларускай Радай Культуры фэст стане пастскрыптумам Тыдня беларускай культуры.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя