Імке Хансэн: Беларусам пасля катаванняў важна вярнуць давер да людзей і перспектыву жыцця
У межах сёлетняга Тыдня супраць катаванняў адбылася адкрытая анлайн-лекцыя траўматэрапеўта Імке Хансэн «Як падтрымаць людзей з досведам катаванняў».
Спікер прадставіла асноўныя спосабы падтрымкі для асобаў, якія зведалі катаванні ў Беларусі.
Кажа Імке Хансэн:
– Вы можаце ў сваім горадзе стварыць такую групу. Вы можаце проста збіраць людзей, быць з людзьмі. Гэта самае важнае, што вы зможаце робіць. Вы адначасова адрэгуляваныя і адчуваеце сябе сабой. Проста трэба дапамагаць ім, каб іх экзістанцыйная сітуацыя была ў парадку. Гэта значыць, яны знойдуць дзе жыць, куды эміграваць, яны атрымаюць медычную дапамогу, яны могуць проста фізічна вылечыцца.
Імке Хансэн — траўматэрапеўт, праваабаронца і доктар філасофскіх навук з Германіі. Мае 8 гадоў вопыту аказання псіхасацыяльнай дапамогі на перадавой ва Украіне і ў кантэксце рэпрэсій у Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя