Імпрэза ў Варшаве, прымеркаваная да 140-годдзя з нараджэння Вацлава Ластоўскага
Імпрэза, прымеркаваная да 140-годдзя з нараджэння Вацлава Ластоўскага, адбылася ў Варшаве. Нагадаем, Вацлаў Ластоўскі – прадстаўнік беларускага адраджэння, Прэм’ер Беларускай Народнай Рэспублікі.
Удзельнікаў сустрэчы чакала лекцыя ад гісторыка Віктара Корбута, а таксама тэматычны квіз з узнагародамі для пераможцаў.

Пра важнасць асобы і актуальнасць падзеі распавядае суарганізатар мерапрыемства, удзельнік Руху Беларускіх Нацыяналістаў, балтыст, мовазнаўца Ян Ліс:
– Ластоўскі пераймаўся тымі ж самымі пытаннямі, якія не страцілі актуальнасць, то бок пошук ідэнтычнасці беларусаў, глыбокі пошук, пошук у самых архаічных пластах нашай гісторыі. Менавіта эпохі яшчэ плямённай, калі не існавала народаў у сучасным разуменні. Таму насамрэч вось гэтыя пошукі ідэнтычнасці, якія праводзіў Ластоўскі, не страчваюць актуальнасці і сёння.
Падзея адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.





Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
