Ініцыятыва “Напішы ліст палітвязню” адзначыла год існавання
Беларуская ініцыятыва ў Варшаве “Напішы ліст палітвязню” адзначыла год існавання.

Гэтым разам удзельнікі не толькі традыцыйна падрыхтавалі лісты зняволеным, але і паглядзелі відэапрэзентацыю-справаздачу, пазмагаліся ў віктарыне і пачаставаліся прысмакамі ў нефармальнай абстаноўцы.

Пра галоўныя дасягненні ініцыятывы распавяла яе мадэратар Алена Панамарова:
– Дасягненнем, канешне, з’яўляецца колькасць лістоў, напісаных валанцёрамі. На сёння гэта 1748 лістоў. А таксама салідарнасць беларусаў Варшавы, якая выяўляецца ў грашах, сабраных на гэтыя лісты, на ініцыятыву. Было сабрана недзе 14 000 злотых, на якія мы адпраўлялі лісты, закуплялі матэрыялы і г.д. Усім дзякуй вялікі за гэта!
Ініцыятыва “Напішы ліст палітвязню” ладзіцца кожную сераду ў Беларускім Молаздевым Хабе (пляц Кантыстуцыі, 6) з 18:00 да 20:00.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:







Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
