Ініцыятыва “Напішы паштоўку палітвязню” працягваецца ў Варшаве
Ініцыятыва “Напішы паштоўку палітвязню” працягваецца ў Варшаве. Падчас яе ўдзельнікі пішуць віншавальныя лісты падтрымкі тым, хто за кратамі, ствараюць малюнкі, падпісваюць паштоўкі. Але ці трапляюць яны да адрасатаў? Як яшчэ можна дапамагчы зняволенным і іх сем’ям? Пра гэта з Госцяй Рацыі, мадэратаркай ініцыятывы Юліяй Сліўко паразмаўляла нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.

РР: Што зараз адбываецца з ініцыятывай?
Юлія Сліўко: На сённяшні момант у нас ідзе невялікі спад. Стала менш людзей прыходзіць. Я гэта звязваю з тым, што ў нейкіх выпадках людзі расчараваліся. Вось зараз было дзве ініцыятывы, было зусім мала людзей. Гэта заўсёды так. Яно ідзе хвалямі – калісьці больш людзей, калісьці менш. Проста людзі стаміліся сапраўды, стаміліся ад усяго – і ад падтрымкі, і ад сітуацыі. Патрэбная ім перазагрузка.
РР: Я заўважыла, што гэтым разам у вас на ініцыятыве прысутнічала нават і маленькая дзяўчынка. Ці часта дзеці далучаюцца?
Юлія Сліўко: Так. У нас вельмі часта дзеці далучаюцца, таму што я заўсёды кажу бацькам, што гэта вельмі добрая справа – паказваць дзецям такія добрыя ўчынкі. Тым самым мы выхоўваем сваіх дзяцей і паказваем дзецям наш добры бок – падтрымкі, салідарнасці.
Цалкам размова:
Ініцыятыва “Напішы паштоўку палітвязню” традыцыйна ладзіцца ў Музеі Вольнай Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
