ІНП заахвочвае палякаў ўзяць удзел у акцыі «Запалі святло свабоды»



У Польшчы ўзгадаюць 36-ю гадавіну ваеннага становішча.

Інстытут Нацыянальнай памяці Польшчы заклікае 13 снежня а 19:30 у памяць трагічных падзей 36-гадовай даўніны запаліць знічы ды паставіць іх у акне дома. Для тых, каго не будзе дома, на старонцы światlowolnosci.ipn.gov.pl існуе магчымасць запаліць віртуальную свечку.

Акцыя адбываецца пад ганаровым патранатам прэзідэнта Анджэя Дуды. Яна прысвечана памяці тых, што страцілі жыццё альбо іншым чынам пацярпелі ў выніку уведзенага ў Польшчы 13 снежня 1981 года ваеннага становішча.