Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы адрэагаваў на новае свята ў Беларусі
Каментар Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы адносна абвяшчэння ўладамі Беларусі новага свята ў памяць пра падзеі 17 верасня 1939 года – з’явіўся на сеціўнай старонцы арганізацыі. У ім адзначаецца, што 17 версня 1939 года Сталін выканаў дадзенае Гітлеру абяцанне паводле тайнага пратаколу да пакту Молатава-Рыбентропа. Агрэсія Чырвонай Арміі дала магчымасць Гітлеру паскорыць заваяванне Польшчы.
17 верасня 1939 года быў і застаецца сімвалам злачыннай супрацы Гітлера і Сталіна супраць свабодных народаў Еўропы, – адзначаецца ў каментары. Нямецкі рэйх і Савецкі Саюз пачалі палітыку рэпрэсій, злачыннасці і генацыду на акупаваных тэрыторыях. Абвяшчэнне гадавіны 17 верасня 1939 года „днём нацыянальнага адзінства” Беларусі – шкодзіць памяці не толькі польскіх, але і беларускіх, і іншых ахвяр таталітарных сістэм. На самай справе 17 верасня 1939 г. – „дзень адзінства двух таталітарызмаў”.