Інстытут нацыянальнай памяці распачаў разгляд справы па падзеях у вёсцы Патока



Інстытут нацыянальнай памяці ў Беластоку распачаў разгляд справы адносна падзеяў у вёсцы Патока ў гміне Міхалова, якія мелі месца ў траўні 1945 году.  Справу вядзе пракурор Рэдос Цішэвска Малгожата.

22 траўня 1945 году вёска Патока была пацыфікавана аддзелам польскага узброенага падполля.

У гэтым годзе ў 70 гадавіну трагедыі жыхары Патокі ўпершыню адслужылі паніхіду ў памяць загінулых:

 – Палілі праваслаўных тады.

 – Каб не сястра, то я і згарэў бы, яна мяне з калыскай з хаты вынесла. Мужчын усіх вывелі за вёску. Камандзір пусціў ракету, і раптам загарэлася ўся вёска, бо пры кожнай хаце быў салдат.

 

Інстытут нацыянальнай памяці ў Беластоку распачаў таксама расследванне падзеяў, якія мелі месцы ў вёсцы Сольнічкі таксама ў траўні 1945году. Справу вядзе пракурор Войцех Коплінскі.

Справы трапілі пад разгляд Камісі па даследванні злачынстваў супраць польскага  народу ў Беластоцкі аддзел Інстытута нацыянальнай памяці пасля заявы журналістаў Радыё Рацыя.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя