Інтэграцыйная сустрэча ў польска-беларускім садку
Песні і гульні на польскай і беларускай мовах гучалі ў час інтэграцыйнага мерапрыемства для дзяцей і бацькоў дзіцячага садка № 14 у Беластоку. Такія выезды на прыроду у польска-беларускіх групах – сталая традыцыя. Прыемныя размовы, пачастунак ля вогнішча падаравалі добры настрой усім прысутным. Уражаннямі дзеляцца бацькі і выхаванцы садка:
— Дзеці гуляюць разам, гуртуюцца бацькі, размаўляюць між сабой. Адны плюсы.
— Мне вельмі спадабалася. Супер!
— Галоўнае, калі дзецям весела, тады і бацькам таксама добра. І нам заўсёды падабаецца.
Выезд на прыроду для дзяцей і бацькоў дзіцячага садка № 14 мае на мэце інтэграцыю дзяцей, бацькоў і выхавацеляў і ладзіцца штовосень, на пачатку навучальнага года.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Прадшколле №14 у Беластоку