Інтэрнэт «IMI Radio» — голас варшаўскіх эмігрантаў
Унікальны праект створаны ў польскай сталіцы. Тут працуюць пераважна эмігранты, якія знайшлі сваё месца ў Варшаве. Перадачы гучаць на 8 розных мовах, гучыць і адпаведаная музыка – з розных кантынентаў. „А пакуль «IMI Radio» толькі ў сеціве,” – расказвае журналістка з Украіны Аксана Дзенісюк.
– Менавіта такая была канцэпцыя, такая задума. Рэдактар просіць прынесці музыку з нашых краін, адкуль мы прыехалі. Ён кажа, што я хачу, каб гучала нейкая песня, каб я заплючваў вочы, уяўляў мапу света і бачыў, адкуль гэтая песня. Тое ж самае і з мовай. Кожны з нас, радыёвядоўца, вядзе праграму на сваёй роднай мове. Гэта і в’етнамская і французская, польская, руская, беларуская, калі я не памыляюся, таксама ёсць дзяўчынка з Беларусі, якая вядзе праграму на беларускай мове.
На «IMI Radio» працуюць, як валанцёры, не атрымліваючы за гэта грошы. Аксана Дзенісюк вядзе два праекты на ўкраінскай мове. У першым распавядае пра “добрыя навіны з Украіны”, а ў другім у студыю запрашае гасцей з радзімы.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.