ІПН не будзе расследаваць справу знішчанай вёскі



Следства па справе забойства Яна і Уладзіміра Бекішаў, братоў Малашэўскіх, а таксама смерці дзяцей Герасімчукоў, пачата не будзе.

Інстытут нацыянальнай памяці

Трагедыя адбылася ў час знішчэння вёскі Патока 22 траўня 1945 года аддзелам польскага ўзброенага падполля.

Рашэнне па справе следства прыняла пракурор Інстытута нацыянальнай памяці ў Беластоку Малгажата Рэдос-Цішэўская:

– Адмовіла выключна па той прычне, што раней Інстытут нацыянальнай памяці праводзіў следства па гэтай справе, а калі ўжо праводзілася, то выдала пастанову пра адмову ва ўзбуджэнні. Яе вёў пракурор Раманчук і закрыў следства ў 2006 годзе.

У канцы траўня ў Інстытут нацыянальнай памяці паступіла заява ад журналістаў нашага радыё з просьбай пачаць следства па справе забойстваў і знішчэння вёскі Патока.

Мы рыхтуем чарговую заяву ў камісію ІПН па расследаванні злачынстваў супраць польскага народа па справе падзей у Патоцы ў траўні 1945 года.

Валянціна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя