ІПН рассакрэчвае шэраг чарговых дакументаў
Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы адкрывае доступ да дакументаў з сакрэтных архіваў.
Гэта звязана з рэалізацыяй артыкула 19 указа, які ўносіць змены ў дзейнасць інстытута і абавязвае зрабіць даступнымі да прагляду архіўныя матэрыялы, якія да гэтага часу былі засакрэчанымі, паведамляе сайт wpolityce.pl.
Падрабязнае апісанне дакументаў, якія стануць даступнымі, з’явіцца на сайце ўстановы ў раздзеле Cyfrowe Archiwum, які даступны ў кожнай чытальнай зале інстытута.
Доступ да дакументаў будзе адбывацца паводле ўказа ад 18 снежня 1998 году Аб Інстытуце нацыянальнай памяці – Камісіі пераследу злачынстваў супраць польскага народу.
