Іракцы складаюць звыш 52% ад усіх мігрантаў, затрыманых на польскай мяжы
Грамадзяне Іраку яўна пераважаюць у агульнай колькасці затрыманых пасля нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі ў Польшчу. З 1 923 мігрантаў, якіх сёлета затрымалі польскія памежнікі пасля парушэння мяжы з беларускага боку, звыш 52% — грамадзяне Іраку, гэта 1 004 асобы. Такую інфаграфіку прадставіла Польская памежная варта 20 кастрычніка. 428 затрыманых — афганцы, 121 — сірыец. 69 мігрантаў маюць расейскае грамадзянства, 46 — таджыкскае і 44 — іранскае. Яшчэ 211 асобаў маюць пашпарты іншых дзяржаў.
Статыстыка кажа толькі пра затрыманых на мяжы мігрантаў, якія цяпер знаходзяцца ў лагерах утрымання ўцекачоў на тэрыторыі Польшчы. Частку з іх польскі бок прыняў туды з гуманітарных меркаванняў. Значна большую колькасць польскія службы не пускаюць углыб краіны — агулам польскія памежнікі прадухілілі звыш 21 тысячы спробаў перасячэння мяжы, прычым за кастрычнік — ужо больш за 10 тысяч такіх спробаў.
Беларускае Радыё Рацыя
fot. Michal Kosc / / Forum