Ірына Гурская: У штаб падтрымкі Украіны патрэбна дапамога
Штаб для збору дапамогі Украіне ў грузінскім Батумі адчувае недахоп рэчаў і прадуктаў харчавання. Гэтыя прадукты патрэбныя для таго, каб падтрымаць бежанцаў з Украіны і для перадачы жыхарам Украіны, якія пакутуюць ад вайны.
Што патрэбна штабу распавядае каардынатарка Ірына Гурская:
– З кожным днём усё менш прыносяць дапамогі. Бежанцаў вельмі шмат з акупаванай Украіны – едуць і з акупаванага Херсона, Марыўпаля, едзе вельмі шмат людзей. Вельмі патрэбныя і рэчы, і харчаванне: кансервы, гарбата, кава, рэчы гігіены – зубная паста, шчоткі, шампуні, мыла, пральны парашок. Усяго нясуць шмат. Калі ў дзень прынясуць тры чалавекі дапамогу, то ў дзень у нас 15-20 сем’яў бежанцаў.
Ірына канстатуе, што вялікая колькасць беларусаў дапамагае Украіне і ўкраінцам:
– Я вельмі прашу далучыцца. Давайце дапаможам нашым суайчыннікам!
РР: Хто прыносіць дапамогу, людзі якіх нацыянальнасцяў?
– Вельмі вялікая дапамога ад беларусаў. Прыносяць і расейцы, і казахі, і грузіны, вельмі шмат. А мясцовыя прыносяць і падушкі, і пасцельную бялізну, і ручнікі.
Штаб дапамогі Украіне ў грузінскім Батумі на вуліцы Парнаваза 46 распачаў працу з першага дня вайны і разам з іншымі штабамі ўжо адправіў тры канвоі з гуманітарным грузам ва Украіну. Агулам было адпраўлена больш за 50 тон у розныя ўкраінскія гарады.
Беларускае Радыё Рацыя