Іў Бот: Высечка ў Белавежскай пушчы нашкодзіць экасістэме рэгіёну
Рашэнне Польшчы павялічыць лесанарыхтоўчыя працы на тэрыторыі Белавежскай пушчы ідзе насуперак з нормамі Еўрапейскага звяза, заявіў генеральны адвакат суда ЕЗ Іў Бот, паведамляе ТАСС.
Па словах Іва Бота, лесанарыхтоўчыя працы прыводзяць да пагаршэння ўмоваў у месцах размнажэння ахоўных відаў жывёл. Падобныя дзеянні ідуць насуперак з праграмай Еўразвяза па ахове біяразнастайнасці на тэрыторыі краін – членаў супольнасці.
Спрэчкі вакол Белавежскай пушчы разгарэліся некалькі месяцаў таму. Па планах урада Польшчы, высечцы ў запаведніку падлягалі каля 1,3 млн дрэў, заражаных небяспечным шкоднікам – караедам-тыпографам. Эколагі пратэставалі супраць гэтых дзеяньняў і патрабавалі даць магчымасць рэліктаваму лесу самастойна справіцца з натуральнымі працэсамі абнаўлення масіва.
У лістападзе суд ЕЗ пастанавіў, што Польшча павінна неадкладна спыніць актыўнае лесакарыстанне ў Белавежскай пушчы, за выключэннем выпадкаў, калі гэта строга неабходна для забеспячэння грамадскай бяспекі. Калі Польшча парушыць гэтую пастанову, суд абавяжа яе выплачваць Еўракамісіі сама меньш 100 тыс. еўра ў день.
Фота ecology.unian.net