IV Падляшскі форум пажылых людзей



Інтэграцыя з моладдзю, а таксама адкрыццё для сябе сучасных тэхналогій. Такія мэты паставілі перад сабой удзельнікі IV Падляшскага форума пажылых людзей у Беластоку.

Удзельнікі, сярод іншага, сустрэліся з арганізатарамі фестывалю UP TO DATE.

Свае ўменні паказалі пажылыя людзі з клуба праграмавання Орлі, кажа Ірэна Дзмітрук:

– Трэба выходзіць на двор. У нашым клубе пажылых людзей мы сустракаемся раз на месяц.

Форум адбыўся пры падтрымцы маршалка ваяводства. На завяршэнне сустрэчы была праведзена дыскусія на тэму: „Ці адкрытыя пажылыя людзі на свет і новых людзей?”

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота podlaskisenior.pl