„Іван Краскоўскі – на службе Беларусі ды Украіны!”
У грузінскім Батумі ў Дзяржаўным універсітэце імя Руставелі адбылася прэзентацыя кнігі „Іван Краскоўскі – на службе Беларусі ды Украіны!”.

Апроч суаўтараў кнігі Дароты Міхалюк ды Томаша Блашчака на сустрэчы са студэнтамі выступіў старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак. Пасля сустрэчы ён падзяліўся сваімі ўражаннямі.
– Цікавая прэзентацыя, паколькі аказалася, што тут ёсць людзі, якіх цікавіць гэта, што мы прывезлі. Была вельмі цікавая дыскусія. Ёсць надзея, што якраз тут пачынаецца чарговы крок у вывучэнні жыцця Івана Краскоўскага, паколькі знайшлі калегу, які гэтым цікавіцца. І думаю, што дзякуючы яго працы, грузінскі перыяд жыцця Краскоўскага будзе яшчэ лепш вядомы.
Гісторык Яўген Мірановіч распавёў пра тое, на якіх сустрэчах удалося пабыць прадстаўнікам Падляшша:
– Сустрэчы ўсе былі цікавыя – і ў Тбілісі, і ў Батумі. Сустрэчы былі ў навуковым асяроддзі, першая ў Каўказскім універсітэце. Аказваецца, што людзі працуюць таксама над геапалітыкай гэтага рэгіёну, што ёсць непадобным да таго, што мы вядзём ва ўніверсітэце ў Беластоку. Вельмі прыемна было пагаварыць. Учора была канферэнцыя, прысвечаная прамоцыі гэтай кнігі. Мне здаецца, людзі, якія прысутнічалі на гэтай канферэнцыі, былі зацікаўленыя.
Апроч сустрэчаў, у навучальных установах гісторыкі плануюць таксама сустрэчы з Беларусамі Аджарыі.













Беларускае Радыё Рацыя
