Іван Краскоўскі на службе Беларусі і Украіны



Дэлегацыя аўтараў кнігі пра Івана Краскоўскага – дзеяча Беларускай ды Украінскай Народных Рэспублік, ды тагачаснага пасла Украіны ў Грузіі нядаўна вярнулася з Грузіі, дзе Іван Краскоўскі, нараджэнец падляшскіх Дубіч Царкоўных, быў на дыпламатычнай службе.

Расказвае ўдзельнік тых сустрэч прафесар Беластоцкага ўніверсітэта, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы – Алег Латышонак:

– Гэта была паездка афіцыйнай дэлегацыі польскіх гісторыкаў у Грузію. Усіх нас аб’яднала асоба Івана Краскоўскага. Беларускае гістарычнае таварыства выдала яшчэ ў 2019 годзе кніжку пра Краскоўскага, але мы не мелі магчымасці праз пандэмію прэзентаваць яе. Але самае важнае, што Іван Краскоўскі, акрамя розных іншых заняткаў і дасягненняў, быў першым паслом незалежнай Украіны ў Грузіі яшчэ ў 1919 годзе.

Кніга пра Краскоўскага мае ажно трох суаўтараў. Гэта прафесар Дарота Міхалюк з Торуньскага ўніверсітэта, доктар Тамаш Блашчак з Ковенскага ўніверсітэта Вітаўта Вялікага і прафесар Ірына Мацяш з Кіева. Жыццё Краскоўскага было складанае, і ён працаваў і ў Беларусі, і ва Украіне, і ў Літве, а таксама Латвіі і Расеі. А нарадзіўся ён у Дубічах Царкоўных на Беласточчыне.

РР: Ці можна сказаць, што асоба Івана Краскоўскага аб’ядноўвае беларускі, украінскі і грузінскі народы?

Алег Латышонак: Безумоўна. Трэба падкрэсліць, што ён быў украінскім паслом і думаў катэгорымі дабра для Украіны, але ж таксама і для нас, бо быў беларусам. І калі мог, стараўся дапамагчы Беларусі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя