Івонка Сурвіла: Надзвычай прыгожа і годна адзначылі ў Амерыцы Дзень Волі



Шматлічныя мерапрыемствы адбыліся ў розных кутках ЗША з нагоды нацыянальнага, беларускага свята 25-га сакавіка.

11077927_670356359757351_1854409307688822221_n

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла з прамовамі на ўрачыстасцях, арганізаваных суполкамі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання БАЗА ў Нью Йорку і ў Маямі:

– Не можна сказаць што ў адным месцы лепш, чым у другім. Надзвычай прыгожа і прыемна было адзначана ў гэтым годзе нашае нацыянальнае свята. Канцэпт салідарнасці – трэба яго развіваць, бо гэта фактычна нашая адзіная зброя ў гэтым часе як народу, як нацыі – быць салідарнымі, каб абараніць нашую незалежнасць.

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне БАЗА была заснавана ў 1949 годзе пасляваеннай эміграцыяй беларусаў. Сёння арганізацыя аховае традыцыйныя каштоўнасці Беларусі, а таксама спрычыняецца да прамоцыі дэмакратыі, правоў і свабод чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

[Not a valid template]

Паліна Прысмакова, Беларускае Радыё Рацыя