Ізраіль рыхтуецца першым сустрэць Дзень Волі
Сёлета першымі Дзень Волі адзначаць беларусы Ізраіля. З-за таго што свята прыпадае на суботу, асноўныя святкаванні пройдуць у пятніцу, 24-га сакавіка, у горадзе Ашдод на ўзбярэжжы Міжземнага мора.
Кажа арганізатар мерапрыемства, сябра Руху салідарнасці „Разам” Барыс-Давід Балтэ:
– 24-га сакавіка тут традыцыйна я праводжу Дзень Волі ля мора – гэта ў Ашдодзе, каля помніка Янкі Купалы. Будзе 105-я гадавіна БНР, будзе ўскладанне кветак, будуць паднятыя бел-чыровна-белыя сцягі. Гэта ўжо традыцыйна з 2017 года без перапынку рабілася.
Міжнародная акцыя на „Дзень Волі” з нагоды 105-й гадавіны заснавання БНР пройдзе не толькі ў Ізраілі. Агулам урачыстыя мерапрыемствы запланаваны больш, чым у 10 краінах па ўсім свеце. Сярод іх ЗША, Канада, Польшча, Нідэрланды, і, безумоўна, Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя