Кааліцыя «Для пушчы і людзей» заклікае да кампрамісу
Хочуць, каб удзельнікі канфлікту пайшлі на кампраміс і стварылі новую праграму для Белавежскай пушчы. Кааліцыя “Для пушчы і людзей” з Белавежы збірае подпісы пад зваротам да ўраду і эколагаў, якія абараняюць пушчу ад высечкі. Ужо некалькі тыдняў працягваюцца пратэсты эколагаў і блакаванне цяжкага абсталявання да высечкі дрэў.
Сябры кааліцыі разам з палітыкамі Грамадзянскай платформы апелююць, каб бакі канфлікту дагаварыліся для супольнага дабра. Толькі кампраміс можа дапамагчы для Белавежскай пушчы і яе жыхароў, кажа Матэуш Гутоўскі з Грамадзянскай платформы.
— Гэтая група прапаноўвае выпрацаваць рашэнні, якія будуць карысныя як для мясцовых жыхароў, так і для аховы прыроды на гэтых тэрыторыях. У такой малой грамадзе няма сэнсу весці спрэчкі і дзяліць людзей, трэба выпрацаваць здаровы кампраміс, які будзе служыць усім нам.
У Белавежскай пушчы супраць высечкі пратэстуе каля 30 чалавек з Польшчы, Чэхіі і Румыніі. На месцы таксама знаходзяцца леснікі і паліцыя.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток