Каб у Беларусь вярнуцца беларусамі



Каб у Беларусь вярнуцца беларусамі – пад такім дэвізам ва Уроцлаве працуе клуб „Спадчына”.

Гэта новыя сябры і знаёмствы ў беларускамоўным коле, падтрымка, разуменне і супольнасць аднадумцаў, бяспечная і свабодная ад бацькоў прастора, – распавяла адна з галоўных заснавальніц клуба Анастасія Сасыкбаева:

– Дзецям, якія наведваюць наш клуб на пастаяннай аснове, якія прыходзяць і сапраўды ўліваюцца ў жыццё нашай супольнасці, мы працуем над тым, каб арганізаваць ім выезды за мяжу. І гэта такое як матывацыя, як падарункам для тых, хто сапраўды жадае вярнуцца ў Беларусь беларусам.

Адсачыць дзейнасць клуба „Спадчына” ці далучыцца да яго можна праз сацыяльныя сеткі, напрыклад, праз адмыслова створаную суполку на „Фэйсбук”.

Беларускае Радыё Рацыя