Калядаванне ў Гайнаўцы



Калі, паводле традыцыі, каляднікі прыносяць шчасце, то Гайнаўка ў гэтым годзе будзе мець яго ў дастатку. У горад прыехалі каляднікі з усяго рэгіёну.

На сцэне Дома культуры было прадстаўлена цэлых 17  калектываў, а таксама традыцыйны спектакль „Herody”. Журы прымала пад увагу ровень выканання і захоўвання традыцыйнага рэпертуару і формы.

Захаванне культурнай спадчыны, у тым ліку традыцыйнай, народнай з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай установы, – кажа Цэзары Mелко – дырэктар WOAK.  – Каляднікі, якія прыехалі сюды з усяго рэгіёну – вельмі прыгожая і эфектыўная форма захавання і прасоўвання гэтай традыцыі. Так шмат каляднікаў у адным месцы, так шмат пажаданняў дабра. Жыхарам Гайнаўкі можна толькі пазайздросціць поспеху і працвітанню ў гэтым годзе, – дадае ён з усмешкай.

Традыцыя калядавання да гэтага часу жыве на Падляшшы, і каляднікі па-ранейшаму вітаюцца і прымаюцца. У Гайнаўцы добрыя калядныя пажаданні сыходзілі не толькі са сцэны, але перш за ўсё ад сэрца.

Гэта XXX Ваяводскія сустрэчы калядных калектываў. Іх арганізаваў Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ў Беластоку разам з Гайнаўскім Домам культуры.

Паводле woak.bialystok.pl