Калектыў “Ручаёк” з Белавежы адзначае юбілей



Сёння ў Белавежы мясцовы калектыў “Ручаёк” адзначыць свой юбілей – пяць гадоў на сцэне. У час святочнага канцэрту будзе прэзентаваны дыск калектыву з беларускімі песнямі. “Калі з’явіўся “Ручаёк”, беларуская справа ў Белавежы пачала рухацца наперад,” – кажа кіраўнік калектыву Марэк Зубрыцкі:

– У гэтым годзе “Ручаёк” адзначае сваё 5-годдзе. Хочацца сказаць, што калі з’явіўся наш калектыў, беларускае асяроддзе пачало ажываць і актывізоўваць сваю дзейнасць.

З гэтага года дзейнічае таксама дзіцячая група “Сунічкі”. Юбілей пройдзе ў Белавежскім асяродку культуры. Пачатак мерапрыемства ў 14 гадзін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wikipedia.org