Калектыву “Арляне” – 70 гадоў
У комплексе школ у Орлі, што на Падляшшы, свой юбілей адзначыў народны беларускі калектыў, які паўстаў у 1946 годзе дзякуючы мясцоваму псаломшчыку Радзівону Агіевічу. Спачатку калектыў называўся “Мандаліністы – спевакі з Орлі”. Цяпер яны “Арляне” і вядзе іх Мікола Фадзін, які кажа, што святкуе з двайной нагоды:
– Калектыву – 70 гадоў. І 25 гадоў – чвэрць веку – я працую з гэтым калектывам. Першы раз, калі я прыехаў, было Купалле. Мяне так уразіла гэтае вялікае свята ў Белавежы.
Многага дасягнулі. Далі шмат канцэртаў. Гэта і сустрэчы з цікавай публікай. Для нас пішуць аўтары. Ужо некалькі песень маем аўтарскіх.
Юбіляраў з іх святам павіншавалі шматлікія госці. Прайшоў адмысловы канцэрт калектыву “Арляне” ды іншых запрошаных народных калектываў з Падляшша.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара