Калектыву “Цаглінкі” са Старога Ляўкова – 40 гадоў
Падляшскі аматарскі калектыў „Цаглінкі” са Старога Ляўкова адзначыў 40-гадовы юбілей сваёй дзейнасці. З’явіўся ён пры мясцовым керамічным заводзе ў 1976 годзе.
„Я ў „Цаглінках” спяваю з першага дня”, – кажа Вера Асяк:
– Мы пачалі спяваць трохі раней за 1976, тады яшчэ не былі „ахрышчаны”. Пазней, калі ўжо „ахрысцілі” нас, то мы ўжо сталі “Цаглінкі”. З таго часу я ўсё хаджу і хаджу. Калі Кастусь Майсеня стварыў гэты гурт, нас было 35 асоб. Хоць мы і пастарэлі, але маем маладыя сэрцы, спяваем.
23 гады кіраўніком „Цаглінак” з’яўляецца Мікалай Мяжэнны. У час юбілею, які прайшоў у Старым Ляўкове, „Цаглінкі” атрымалі шмат віншаванняў ды ўзнагароды ад ваяводскіх і гмінных уладаў.
Калектыў вядомы ў Полшчы і за мяжой – гастраляваў у Беларусі, Украіне ды Літве.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара