„Калі б я гэтага не рабіў, я не лічыў бы сябе чалавекам”



Беларусы не перастаюць з´язджаць з Беларусі па палітычных матывах з розных мястэчак і гарадоў. Яны кідаюць нажытае і ратуюцца ад турмаў і катаванняў за межамі краіны.

Найбольш беларускіх уцекачоў знайшлі прытулак у Польшчы. Яны далучаюцца да мірных акцый супраць агрэсіі незаконнай улады Беларусі ўнутры краіны і па-за яе межамі, кажа айцішнік з Гародні Андрэй, які нядаўна вымушаны быў пакінуць Радзіму:

– У нас у краіне нельга казаць тое, што думаеш, казаць, што ты не згодны з выбарамі, якія ў нас адбыліся ў 2020 годзе, нельга казаць, што маеш нейкую думку на конт развіцця нашай дзяржавы, на конт нашага права, на конт нашай Канстытуцыі і г.д. Тое, што шмат беларусаў зараз туляецца па ўсім свеце, а не жывуць дома ў Беларусі, – гэта віна толькі аднаго чалавека. Я не магу назваць яго чалавекам. Гэта з маленькай літары лукашэнка. Увогуле, калі я гэтага не рабіў бы, я б не лічыў сябе чалавекам.

Паводле Андрэя, ён ходзіць на акцыі ў Варшаве і будзе рабіць усё ад яго залежнае, пакуль зло, развязанае двума дыктатарамі, не скончыцца, і сітуацыя ў Беларусі не зменіцца, каб беларусы змаглі вярнуцца дамоў адбудоўваць новую Беларусь без Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя